З 19 па 23 верасня 2022 года у Рэспубліцы Беларусь прайшоў Тыдзень роднай мовы.
Вясковая бібліятэка №19 д. Забашэвічы |
«Як сябры будавалі човен»
20 верасня, бібліятэкар сельскай бібліятэкі № 19 сямейнога чытання в.Забашавічы у наступную чаргу наведала ДУА «Забашавіцкі дзіцячы сад Барысаўскага раёна». Для выхаванцаў садка прайшлі гучныя чытанні казкі «Як сябры будавалі човен», якую напісалі Анатоль Матвіенка і Алена Стэльмах. Гучныя чытанні прайші у рамках Тыдня роднай мовы, які праходзіць з 19 па 23 верасня.
![]() |
Гарадская бібліятэка №4 |
«Разам з кнігай мы расцем!»
Вось і пачаліся нашы восеньскія сустрэчы з самымі маленькімі чытачамі! 21 верасня ў гарадскую бібліятэку №4 сямейнага чытання завіталі «Лесавічкі» з дзіцячага садка №47 каб патрымаць у руках і пагартаць цікавыя кніжкі на роднай мове, пазнаёміцца з каляровай кніжнай выставай «Намаляваная казка» і даведацца аб мастаках, якія упрыгожылі сваімі ілюстрацыямі цудоўныя творы сучасных беларускіх пісьменнікаў. С цікавасцю дзеткі слухалі беларускую народную казку «Пчала і шэршань», гулялі ў «перакладчыкаў» – перакладалі знаёмыя словы з рускай мовы на беларускую і знаёміліся з новымі словамі, паглядзелі анімацыйную казку «Палінка» таксама на роднай мове. Такім чынам, наша бібліятэка далучылася да Тыдня роднай мовы, які аб’явіла Міністэрства адукацыі.
![]() |
2022-09-23