26
Нд , Сак

Мова родная – мова модная

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

21 верасня ў дзіцячы аддзел Цэнтральнай бібліятэкі імя І.Х. Каладзеева на комплекснае мерапрыемства ў гонар Тыдня беларускай мовы і літаратуры “Мова родная – мова модная” прыйшлі вучні 5 “В” і 7 “Б” класаў ДУА “Сярэдняя школа № 3 г. Барысава”.

Супрацоўнікі дзіцячыга аддзела падрыхтавалі для вучняў цікавую праграму. Бібліятэкар-краязнаўца Ала Смірнова правяла экскурсію ў літататурна-этнаграфічнай экспазіцыі “Бабуліна спадчына”, пазнаёміла з новымі экспанатамі этнаграфічнага музея. А потым дзеці прынялі ўдзел у інтэрактыўнай гульні “Кастынг беларускіх кніг”. Гэта паспяховая форма папулярызацыі кнігі і чытання, шырока распаўсюджана ў бібліятэках Германіі.

Для правядзення кастынгу бібліятэкары адабралі 5 кніг для свабоднага чытання і прапанавалі хлопцам і дзяўчынкам прыняць удзел у галасаванні, у выніку якога пераможцам становіцца толькі адна кніга.

Былі адабраны кнігі Н. Ясмінскай “Косматое сердце”, Я. Коласа “Казкі жыцця”, С. Клімковіча “Сокровища первопечатника”, Л. Багданавай “Детектив Дэн и К” и К. Хадасевіч-Лісавой “Ключ ад Вялікай Каштоўнасці”. Кастынг  складаўся з чатырох этапаў: на першым этапе вучні галасавалі за назвы кніг, потым за лепшую вокладку. Трэцці этап надаваў увагу адбору кнігі па першым абзацы. І апошні этап прызначаўся адбору кнігі па лепшай анатацыі. У выніку, з пяці кнігі, прадстаўленных на кастынгу, лепшай, па меркаванні нашых чытачоў стала кніга Ліны Багданавай “Детектив Дэн и К”.

А потым Ала Смірнова прапанавала дзецям прыняць удзел у акцыі “Слоўнікавы джэм”. Хлопчыкі і дзяўчынкі вельмі натхнёна ўспрынялі дадзеную форму знаёмства з беларускай мовай.

На прыканцы мерапрыемства бібліятэкары пазнаёмілі чытачоў з навінкамі беларускага друку.

Спадабалася вучням і гульня “Прыказкі-прымаўкі”. Яны з задавальненнем тлумачылі прызначэнне тых альбо іншых прыказак.

На прыканцы сустрэчы нашы госці паслухалі беларускія народныя песні.

2022-09-21