2 верасня ў сельскай бібліятэцы-клубе №34 в. Мсціж прайшла інфармацыйна-пазнавальная гадзіна “Ад першадрукара Скарыны да сучаснай беларускай кнігі”, прысвечаная Дню беларускага пісьменства.
На мерапрыемстве прысутнічалі вучні ДУА “Мсціжскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя школа Барысаўскага раёна”. Бібліятэкар Таццяна Данчанка расказала дзецям, што традыцыйна, у Рэспубліцы Беларусь, штогод, у першую нядзелю верасня, адзначаецца Дзень беларускага пісьменства. Свята ладзіцца ў новых гарадах з багатай гістарычнай спадчынай, даўніх цэнтрах асветы, культуры, навукі і кнігадрукавання. Вучні даведаліся пра гісторыю станаўлення і развіцця беларускага пісьменства, кнігадрукавання, пра асветнікаў і першадрукароў зямлі беларускай: Ф. Скарыну, С.Буднага, Е.Полацкую, К.Тураўскага. Таксама бібліятэкар расказала пра сучасныя выдавецтвы і пазнаёміла з новымі кнігамі.
2022-09-02