2 верасня ў сельскай бібліятэцы №33 в.Маісееўшчына напярэдадні Дня беларускага пісьменства прайшла літаратурная гадзіна “Вітаем кніжку беларускую” з вучнямі 3 класа ДУА “Маісееўшчынскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Барысаўскага района”.
Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй свята Дня беларускага пісьменства, прасачылі шлях, які прайшла кніга на беларускай зямлі, бліжэй пазнаёміліся з жыццём і дзейнасцю беларускіх асветнікаў. Таксама прысутныя пазнаёміліся з творамі для дзяцей сучасных беларускіх пісьменнікаў, адкрылі для сябе новыя імёны ў беларускай літаратуры.
Далей вучням было прапанавана знаёмства з кніжнай выставай “Юбілеі класікаў – свята народнае”, прысвечанай 140-годдзю з дня нараджэння беларускіх пісьменнікаў Я.Купалы і Я.Коласа.
У канцы мерапрыемства дзеці з задавальненнем паслухалі творы У.Ліпскага з кнігі “Мая Беларусь” з канала “Казкі на канапе”.
2022-09-02