23 чэрвеня 2022 года, у рамках акцыі летняга чытання «Пакліч у госці казку», у сельскай бібліятэцы №33 в.Маісееўшчына прайшло чытанне ўслых кнігі Алены Масла “Жывыя рэчы”.
Спачатку бібліятэкар з удзельнікамі мерапрыемства пачыталі ўслых казкі пра дзівосныя і незвычайныя пераўтварэнні: “Ганарысты Каромысел”, “Сапраўдны Правіцель” і “Гісторыя адной канапы”. Весела і захапляльна дзеці адказалі на пытанні і выканалі творчыя заданні. У канцы мерапрыемства паглядзелі мультфільм “Лагодны воўк” па казкі Алены Масла.
2022-06-23