У цікавае падарожжа адправіліся хлопчыкі і дзяўчынкі па літаратурнай спадчыне юбіляраў гэтага года, выдатных беларускіх паэтаў Янкі Купалы і Якуба Коласа разам з бібліятэкарам гарадской бібліятэкі №4 сямейнага чытання.
Адразу высветлілася -дзеці добра ведаюць псеўданімы песняроў зямлі беларускай, а вось уласныя іх імёны – не ўсе. Таму і аповед пачаўся з мясцін непадалёку ад вёскі Вязынкі, а потым юныя чытачы апынуліся ў Акінчыцах. Чаму Іван і Канстанцін сталі Янкам Купалам і Якубам Коласам, як пазнаёміліся, як сябравалі і чым ганарыліся – пра гэта і не толькі даведаліся ўсе наведвальнікі аздараўленчых лагераў «Вясёлыя рабяты» і «Лясная казка», якія завіталі да нас.
![]() |
2022-06-22