Бібліятэкар дзіцячага аддзела гарадской бібліятэкі №4 сямейнага чытання вырашыў даведацца ў выхавальнікаў прышкольных лагераў пры ДУА «Гімназія №1» і «Сярэдняя школа №20», з якімі ўвесь чэрвень мы сустракаемся: ці ведаюць хлопцы і дзяўчаты імёны выдатных беларускіх паэтаў і пісьменнікаў, ці знаёмы з іх творамі, і, нават, як яны чытаюць на роднай мове.
Каб вызначыць адказы на гэтыя пытанні – падрыхтавалі невялічкі квест «Літаратурныя пазлы». Юным чытачам было прапанавана: сабраць пазлы з партрэтамі знакамітых творцаў, знайсці іх творы ў фондзе бібліятэкі і выразна прачытаць верш ці кавалачак апавядання з кнігі. Амаль усе дзеці справіліся з заданнем і шмат хто вельмі прыгожа і выразна прачытаў творы М. Багдановіча, В. Віткі, І. Муравейкі і, безумоўна, Янкі Купалы і Якуба Коласа.
![]() |
2022-06-22