25
Сб, Сак

Падарожжа ў «Сад з матылькамі»

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

21 чэрвеня, у рамках акцыі летняга чытання «Пакліч у госці казку», у сельскай бібліятэцы № 19 сямейнага чытання в.Забашавічы прайшоў час дабрыні і міласэрнасці па кнізе беларускай пісьменніцы Тамары Бунта «Сад з матылькамі», у якім прынялі ўдзел настаўнікі і дзеці з дзіцячага аздараўленчага лагера з дзённым прабываннем «Змена», пры ДУА «Забашавіцкая сярэдняя школа Барысаўскага раёна». Бібліятэкар Марына Бык, выкарыстоўваючы прэзентацыю, і ў суправаджэнні цудоўнай мелодыі пазнаёміла прысутных з кнігай Тамары Бунта «Сад з матылькамі».

Дзецям было цікава слухаць аповяд бібліятэкара пра дзяўчынку Дашу, якая разумее мову дрэў, кветак, птушак, жукоў і матылькоў. Дом дзяўчынкі нагадваў казачны церам. А побач з ім – цудоўны сад, поўны дзіўных матылькоў. Усе насельнікі саду лічылі, што іх Прынцэса – самая шчаслівая на свеце, бо ездзіць на вазку па гэтаму саду. Але яны не разумелі, што вазок гэты – інвалідны.
Аднойчы Даша сустракае няшчаснага вусеня з чорнымі наростамі па ўсім целе. Дзяўчынка спрабуе растлумачыць вусеню, што ён не агідная пачвара, а найпрыгажэйшая істота ў іх садзе, матылёк Паўлінава вока, трэба толькі крыху пачакаць. Але вусень не верыць у гэта і хаваецца ад усяго свету ў кукалцы, аднак Прынцэса саду робіць усё, каб Чорныя Рожкі знайшоў сваё шчасце…
Пасля уважлівага прагляду прэзентацыі дзеці змаглі адказаць на пытанне: «Што агульнага ў дзяўчынкі Дашы і вусеня Чорныя Рожкі?», а дзяўчынкі, імітуючы палёт матылькоў, танчылі «Вальс матылькоў.»


2022-06-21