25
Сб, Сак

«Пакліч ў госці казку»

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

16 чэрвеня супрацоўнікам сельскай бібліятэкі №30 в. Лошніца Ігнатовіч Наталляй Генадзьеўнай была праведзена акцыя летняга чытання «Пакліч ў госці казку» для вучняў 1-2 класаў у фармаце віктарыны.

Удзельнікі былі падзелены на дзве каманды, пасля чаго кожная з іх дала сабе назву. Былі падрыхтаваны разнастайныя заданні. Гэта і разгадаць загадкі, і конкурс капітанаў, і «Казачнае поле цудаў», а таксама конкурс «Лепшы знаўца беларускіх прыказак» і інш.
Каманды былі вельмі актыўнымі, таму што за правільны адказ атрымлівалі казачны жэтон. Напрыканцы віктарыны ўсім удзельнікам былі раздадзены размалёўкі з сюжэтамі з розных казак.
Дзецям вельмі спадабаўся такі фармат гульні, таму што яны не толькі праверылі свае веды, але і змаглі паспаборнічаць паміж сабой і акунуцца ў загадкавы свет казак!


2022-06-17