25
Сб, Сак

«Дзяўчынка з Вішнёвага завулка»

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

16 чэрвеня ў бібліятэцы-клубе №34 в. Мсціж у рамках акцыі «Пакліч у госці казку» для выхаванцаў прышкольнага лагеру «Сонейка» ДУА «Мстіжскакі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Барысаўскага раёна» прайшло знаёмства з кнігай Т. Бунта «Дзяўчынка з Вішнёвага завулка».

На пачатку мерапрыемства бібліятэкар Таццяна Данчанка расказала дзецям пра жыццё і творчую дзейнасць пісьменніцы Тамары Бунта, пазнаёміла з кнігамі, якія ёсць у бібліятэцы. Далей бібліятэкар пазнаёміла юных чытачоў з кнігай «Дзяўчынка з Вішнёвага завулка», расказала, што гэта зборнік апавяданняў, у якіх аўтар з цёплай усмешкай прыгадвае вясёлыя і сумныя гісторыі свайго дзяцінства. Дзеці ўважліва праслухалі апавяданні «Шкілет», «Пруток», «Татаў капялюш», паразважалі аб прачытаным. А яшчэ бібліятэкар звярнула ўвагу на тое, што кніга можа пахваліцца таксама яскравым мастацкім афармленнем ад вядомай беларускай мастачкі Аксаны Аракчэевай.
Таццяна Данчанка


2022-06-17