25
Сб, Сак

Конкурс «Асяродак нацыянальнай культуры»: бібліятэка адзначана дыпломам І ступені!

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

Дазвольце падзяліцца радаснай навіной! Падведзены вынікі ХХХ рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры». Барысаўская цэнтральная раённая бібліятэка імя І.Х Каладзеева – у ліку пераможцаў!

Дарэчы, адкрыты рэспубліканскі конкурс «Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры» зацверджаны пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2007 г. Акрамя таго, Міністэрства культуры ажыццяўляе арганізацыю і правядзенне конкурсных іспытаў. Конкурс праводзіцца з мэтай умацавання ролі публічных бібліятэк у фарміраванні нацыянальнага ўсведамлення насельніцтва, пашырэння ідэі беларускасці, прапаганды нацыянальнай спадчыны, гісторыі, літаратуры, мовы, народной культуры, падтрымкі і развіцця чытання. Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:
1. «За значны ўклад у выхаваўчую работу з падрастаючым пакаленнем»;
2. «За навацыі ў галіне бібліятэчнай справы»;
3. «За пошукавую і даследчую працу»;
4. «За падтрымку і развіццё чытання».
Барысаўская цэнтральная раённая бібліятэка імя І.Х. Каладзеева адзначана ў намінацыі «За падтрымку і развіццё чытання» дыпломам І ступені і грашовай прэміяй у памеры 50 базавых велічынь! Сумесная плённая праца калектыву цэнтральнай бібліятэкі дазволіла прадставіць у гэтым годзе на конкурс тры праекты – «Літаратурна-этнаграфічная экспазіцыя «Бабуліна спадчына», адукацыйна-творчы праект «Чытай-Валяй», медыяпраект «Казкі на канапе». І ўсе яны адзначаны на «выдатна»!
Дзякуем журы конкурсу за высокую адзнаку дзейнасці бібліятэкараў Барысава!
Алена БРЫЦКАЯ

2022-06-15