9 чэрвеня ў гарадской бібліятэцы № 2 для юных чытачоў з прышкольнага лагера ДУА «Сярэдняя школа № 18 г. Барысава» адбылася гадзіна роднай мовы «Завітала ў госці Казка».
Пад час мерапрыемства дзеці з зацікаўленасцю прымалі ўдзел у слайд-размове «Казкі 21-га стагоддзя», прысведчанай жанру сучаснай аўтарскай казкі, слухалі ўрыўкі з казак. С беларускімі народнымі казкамі хлопчыкі і дзяўчынкі знаёміліся дзякуючы тэматычнай кніжнай выставе «Жылі-былі…». Напрыканцы сустрэчы дзеці актыўна гулялі ў гульні «Загадкі і адгадкі», «З якой казкі строчка?», «Чароўныя карцінкі».
Текст Н. Лютаревич
2022-06-09