18 мая у сельскай бібіятэцы №17 в. Жыцьква з вучнямі ДУА «Жыцькаўскі вучэбна – педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя школа Барысаўскага раёна» было праведзена мерапрыемства — «Янка Купала — народны паэт Беларусі», прысвечанае 140 – годдзю з дня нараджэння Я.Купалы.
На сустрэчы дзеці даведаліся пра сям’ю, дзяцінства і юнацтва паэта, яго захапленні. Паслухалі аповед аб гарадах і вёсках, дзе Янка Купала жыў, вучыўся і працаваў. Прачыталі некаторыя яго вершы напісаныя для дзяцей. Гэта — «Хлопчык і лётчык», «Алеся»,«Юрачка». Паслухалі песню на верш Я.Купалы «Спадчына».
Тэкст Костачка Т.М.
2022-05-19