На мінулым тыдні наш город наведала член Саюза пісьменнікаў Беларусі, аўтар аповесцей і расказаў для дзяцей - пісьменніца Тамара Бунта. Адбылося дзве сустрэчы Тамары Пятроўны з юнымі чытачамі нашага горада: адна з іх прайшла ў духоўна-асветніцкім цэнтры нашай бібліятэкі, другая ў ДУА “Сярэдняя школа №17 г.Барысава”.
У бібліятэцы, для другакласнікаў ДУА “Пачатковая школа №6 г. Барысава”, быў праведзены ўрок міласэрнасці «Матылёк – сімвал душы” па кніжцы Т.Бунта «Сад з матылькамі». Дзеці з вялікім інтарэсам слухалі няпростую жыццёвую гісторыю галоўных герояў аповесці – дзяўчынкі Дашы, якая перамяшчаецца ў інвалідным вазку і вусеня Чорныя рожкі. Разам з бібліятэкарамі дзеці разважалі аб тым, што агульнага, у непрыемнага, агіднага, на першы погляд, вусеня і дзяўчынкі, якая па па волі лёсу ездзіць ў інвалідным вазку. Аўтару кнігі было прыемна пачуць адказы дзяцей, так як зваротная сувязь сведчыла аб тым, што змест кнігі закрануў дзіцячыя душы і другакласнікі не засталіся абыякавымі да яе. Падчас сустрэчы ў школе, Тамара Пятроўна акцэнтавала ўвагу на сваёй кнізе апавяданняў «Чароўны кошык», у якой ідзе гаворка аб сучасных дзецях і іх жыццёвых выпрабаваннях. Вучні трэціх і чацвёртых класаў з вялікай увагай слухалі вусны пераказ апавядання «Віншуем з ноччу нараджэння» у выкананні аўтара. Усе удзельнікі сустрэчы і ў бібліятэцы, і ў школе атрымалі падарункі і сувеніры ад пісьменніцы пасля таго, як Тамара Пятроўна ў гумарыстычнвй гульнявой форме “праверыла” іх на веданне аўтараў і твораў дзіцячай літаратуры. Была падчас сустрэчы і танцавальная хвілінка “Палёт матылькоў”, у якой прыняла ўдзел і сама аўтар. Завяршыліся сустрэчы атрыманнем аўтографаў і ўручэннем яркіх, пахучых цюльпанаў сталічнай госці ў знак вялікай падзякі ад юных барысаўчан.
2022-05-17