11 мая ў гарадской бібліятэцы № 2 прашлі інфахвілінкі каля кніжнай выстаўкі «Раіса Баравікова – для дзяцей і дарослых» да 75 гадоў з дня нараджэння пісьменніцы.
Раіса Баравікова – паэтэса, празаік, перакладчык, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова, Дзяржаўнай прэміі Беларусі, спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У друку выступае з 1960 года. Працуе ў жанры паэзіі, прозы і драматургіі. У яе творах дамінуе лірычны пачатак. Аутар кніг «Кава для дамавіка», «Сад на капялюшыку каханай», «Дрэва для райскай птушкі», «Вячэра манекенаў» і іншыя. Піша казкі для дзяцей – «Галенчыны «Я», альбо Планета Цікаўных хлопчыкаў», «Казкі астранаўта», «Казкі з Гербарыя», «Пра кашэчага караля Варгіна і мышку Паднорку», «Казачныя аповесці пра міжпланетнага Пажарніка і іншых мамурыкаў».
Текст О. Новик
2022-05-12