30
Чц, Сак

Балотныя прыгоды

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

Да юбілею беларускай пісьменніцы Алены Масла 21 красавіка ў бібліятэцы-клубе №34 в. Мсціж адбыўся экалагічны дэсант па кнізе "Балотныя прыгоды".

На пачатку мерапрыемства бібліятэкар Таццяна Данчанка пазнаёміла вучняў пачатковых класаў ДУА  «Мсціжскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя школа Барысаўскага раёна” з біяграфіяй і творчасцю пісьменніцы – казачніцы Алены Масла, з кнігамі, якія ёсць у бібліятэцы. Потым, разам з галоўнымі героямі кнігі - цікаўнымі і дасведчанымі хлопчыкам Бульбінкай і дзяўчынкай Журавінкай - нашы маленькія чытачы здзейснілі падарожжа па балотных імшарах, пазнаёміліся з асаблівасцямі ўтварэння балот, з міфічнымі істотамі, даведаліся пра жывёльны і раслінны свет балот. Таксама вучні даведаліся, як правільна сабрацца на балота, падмацаваліся прыгатаванымі скібкамі і пагулялі ў займальную гульню па матывах казкі.
Падрыхтавала Таццяна Данчанка

2022-04-22