15 красавіка ў сельскай бібліятэцы №30 в. Лошніца прайшлі заняткі гуртка “Мастацтва бачыць свет”.
Дзецям была прадстаўлена кніга “Сустрэча з пісьменнікам, або Як зрабіць урок чытання любімым”: дапаможнік-хрэстаматыя/склад. І. А. Буторына. – Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2021. Унікальнасць гэтага выдання ў тым, што змешчаныя ў ім аўтабіяграфіі беларускіх дзіцячых пісьменнікаў, ствараліся як адказы на найбольш частыя дзіцячыя пытанні да творцаў. Таксама змешчаны і мастацкія творы кожнага аўтара.
Сваю ўвагу мы засяродзілі на творах беларускай казачніцы Алены Масла. Спачатку дзеці пазнаёміліся з аўтабіяграфіяй пісьменніцы, а таксама цікавымі гісторыямі і прыгодамі з дзяцінства Алены Масла. Пасля дзеці з захапленнем прачыталі казку “Калючык і космас” і “Урок ветлівасці” (урывак з аповесці “Золатка, бяжы!”).
Да казкі “Калючык і космас” дзеці намалявалі малюнкі і арганізавалі конкурс на лепшага мастака. Пасля падвядзення вынікаў заняткі закончылі чытаннем парад, якія дае Алена Масла сваім чытачам: “Не бойцеся памылак– не памыляецца толькі той, хто нічога не робіць”, “Чытайце кнігі – яны шмат ведаюць пра свет, людзей і вас саміх”.
2022-04-21