19 красавіка, ў сельская бібліятэцы №19 сямейнага чытання в.Забашавічы, да юбілею беларускай пісьменніцы – казачніцы Алены Масла прайшла літаратурная гадзіна «Добрая чараўніца Алена Масла».
Бібліятэкар Марына Бык пазнаёміла вучняў малодшых класаў ДУА «Забашавіцкая сярэдняя школа Барысаўскага раёна» з біяграфіяй і творчасцю пісьменніцы – казачніцы.Затым, больш падрабязна расказала якія кнігі Алены Масла ёсць у бібліятэцы. Заліхвацкія казкі пісьменніцы даспадобы маленькім чытачам, прыцягваюць іх адмысловымі сюжэтамі і малюнкамі, героямі са шчырай беларускай душой.
![]() |
2022-04-20