Sidebar

22
Ср, Сту

Янка Купала: успомнім класіка

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

11 і 19 красавіка ў дзіцячым аддзеле Цэнтральнай бібліятэцы імя І.Х. Каладзеева для вучняў 6 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа № 3 г. Барысава” і 4 “В” класа ДУА “Гімназія № 3 г. Барысава” прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя “Янка Купала: успомнім класіка”.

Супрацоўнікі аддзела Марыя Окала-Кулак і Ала Смірнова пазнаёмілі вучняў з жыццём і творчасцю вялікага песняра беларускага народа Янкі Купалы. З дапамогай электроннай прэзентацыі бібліятэкары паведамілі вучням аб дзіцячых гадах паэта, яго захапленні чытаннем і музыкай, аб вучобе ў народным вучылішчы ў вёсцы Беларуч, якое ён скончыў за адну зіму. Вялікую ўвагу бібліятэкары надалі падарожжу па Купалаўскім мясцінам: Яхімоўшчыне, Вільне, Санкт-Пецярбургу, Акопах, Маскве, Ляўках, Мінску, Барысаве. У час правядзення мерапрыемства гучалі вершы “Мужык”, “Малітва”, “Елачка”, урывак з паэмы “Барысаў” у выкананні супрацоўнікаў бібліятэкі, а таксама дзеці падрыхтавалі для чытання вершы “Хлопчык і лётчык”, Бай”, “Над калыскай” і іншыя.

Вельмі спадабалася вучням песня на словы Янкі Купалы “Спадчына”.

Напрыканцы мерапрыемства вучні гімназіі прадставілі свае малюнкі па вершах знакамітага песняра.

2022-04-19