16 красавiка ў гарадской бiблiятэцы №1 адбылося чарговае пасяджэнне клуба сямейнага чытання «Крынiчка», якое прайшло ў форме сямейнай гасцёўнi «Скарбы народнай мудрасцi».
Удзельнiкi клуба азнаёмiлiся з матэрыяламi кнiжнай выставы «Слова народнае – вечнасцi след». Вядучая Ларыса Шкрэдава задала пытанне для абмеркавання: ад чаго, на думку народа, залежыць развiццё i фармiраванне асобы дзiцяцi?. Кожнай сям’i было прапанавана выканаць заданнi: «складзi прыказку», «святы беларусаў», «знаўцы беларускай кухнi», «назавiце казачнага героя i казку». У завяршэннi бацькi i дзецi паказалi свае творчыя здольнасцi i ўменнi, зрабiўшы ляльку Вербнiцу.
2022-04-19