31
Ср, Май

Казачныя вандроўкі

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

15 красавіка 2022 года ў сельскай бібліятэцы №33 в.Маісееўшчына прайшло чытанне з абмеркаваннем “Казачныя вандроўкі”, прысвечанае  55-годдзю знакамітай беларускай пісьменніцы Алены Масла.

У пачатку мерапрыемства дзеці з цікавасцю праслухалі казку “Лагодны воўк” з цыкла “Казкі на канапе”. Потым прачыталі па ролях урывак з кнігі “Вандроўка з божымі кароўкамі” і абмеркавалі сустрэчу з грозным чараўніком, знаёмства з прыцэсай Чысцюляй і жыхарамі Краіны Паветраных Замкаў. З задавальненнем хлопчыкі і дзяўчынкі ўзялі да дому пачытаць кнігі Алены Масла, прапанаваныя бібліятэкарам.

2022-04-18