Сёння ў бібліятэцы 43 в. Хаўхоліца прайшла літаратурная гадзіна, прысвечаная Янку Купалу «Пад небам Купалы». Удзельнікамі мерапрыемства сталі вучні 5-8 класаў ДУА «Хаўхоліцкі ВПК ДССШ Барысаўскага раёна».
Адкрылася свята песняй «Малітва. Затым вучні пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам паэта. Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Г. Г. Шарлай затрымалася на цікавых фактах з біяграфіі Я. Купалы: напрыклад, як быў напісаны верш «Хлопчык і лётчык». Вучні чыталі любімыя вершы паэта:, Мая навука», «Вясна», «За свабоду сваю» і інншыя.
Бібліятэкар правяла агляд кніжнай выставы «Старонкі неўміручай спадчыны». Кнігам неабходна «шчырыя сэрцы і вочы, людзей трапяткая любоў», і тады яны жывуць, вучаць, змагаюцца, становяцца бясцэнным дарам.
І напрыканцы гучала бессмяротная песня на словы Янкі Купалы «Спадчына», якую нам пакінуў народны пясняр Беларусі Янка Купала.
Падрыхтавала Шакавец Таццяна
2022-04-14