Алена Масла

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

Казачны свет Алены Масла
12 красавіка бібліятэка №1 для вучняў 4 «Б» класа ДУА «Сярэдняя школа № 17 г. Барысава» арганізавала літаратурны куфэрак  “Казачны свет Алены Масла” прысвечаны  55-годдзю беларускай дзіцячай пісьменніцы. Бібліятэкар Марыя Сакач пазнаёміла з біяграфіяй і творчым шляхам казачніцы, дзеці з захапленнем слухалі ўрыўкі з кнігі “Балотныя прыгоды. Цікавінкі ад Бульбінкі і Журавінкі”, якая  знаёміць чытачоў з насельнікамі балот. У завяршэнні мерапрыемства вучні абмеркавалі твор хатняга задання “Цудадзейныя лекі”, цікавыя моманты з гэтых казак дзеці намалявалі, потым бібліятэкар прапанавала паглядзець добры і вясёлы мульцік “Лагодны воўк” па аднайменнай казцы Алены Масла.

 


«Казкі ад Алены Масла»
13 красавіка ў гарадской бібліятэцы № 2 прайшлі інфахвілінкі каля кніжнай выстаўкі «Казкі ад Алены Масла» да 55 годдзя з дня нараджэння пісьменніцы. Алена Масла піша казкі для дзяцей і падлеткаў. Гэта казкі – «Таямніца закінутай хаты», «Вандроўка з божымі кароўкамі», «Балотныя  прыгоды. Цікавінкі ад Бульбінкі і Журавінкі», «Мяне завуць Лахнэска», «Каляды з хроснай», «Першая Прыгажуня», «Як пані Чаротная на госці ў Палангу бегала», «Жывыя рэчы» і іншыя.
Упрыгожылі выставу малюнкі дзяцей, якія дадзены школьнай бібліятэцай ДУА «Сярэдняя школа № 18 г. Барысава». Юныя мастакі прадставілі сваі цудоўныя малюнкі па казкам Алены Масла. Кожны малюнак атрымаўся непаўторным і прыгожым. Наведвальнікі бібліятэкі падоўгу затрымліваліся каля выставы.
Тэкст А. Новік


“Па чароўных сцежках Алены Масла”
14 красавіка ў сельскай бібліятэцы-клубе №8 в.Вялікая Ухалода да юбілея беларускай пісьменніцы-казачніцы Алены Масла прайшла літаратурная гульня “Па чароўных сцежках Алены Масла”.
Бібліятэкар Надзея Мацюшонак пазнаёміла вучняў ДУА “Вялікаўхалодскага ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа Барысаўскага раёна” з творчасцю і кнігамі беларускай пісьменніцы-казачніцы.
Дзеці разам з бібліятэкарамі зладзілі паказ настольнай міні-пастаноўкі па казцы “Мяне завуць Лахнэска”. Па сюжэту гэта гісторыя пра сяброўства апалоніка Апалона і дыназаўра Лахнэскі.
У кожнага з персанажаў казкі ёсць запаветная мара: Апалон марыць стаць вялікай і моцнай жабай, Лахнэска – прынцэсай. У іх свае ўяўленні аб прыгажосці. Пры гэтым яны сумняваюцца ў сабе. Але ўбачыўшы сябар у сябру лепшае, яны змаглі адшукаць прыгожае і ў сабе. Кніга паказала ўдзельнікам, што кожны можа быць прынцэсай ці рыцарам, навучыла цаніць разнастайнасць свету і сапраўднае шчырае сяброўства.


19 красавіка дзіцячы аддзел цэнтральнай бібліятэкі наведалі вучні 4 “В” класа ДУА “Гімназія № 3 г. Барысава”. Для іх прайшла гульня паводле кнігі Алены Масла “Балотныя прыгоды. Цікавінкі ад Бульбінкі і Журавінкі”. Мерапрыемства была прысвечана 55-годзю з дня нараджэння беларускай пісьменніцы-казачніцы Алены Масла.

Падчас гульні дзеці пазнаёміліся з галоўнымі героямі кнігі хлопчыкам Бульбінкай і дзяўчынкай Журавінкай. Разам з імі яны здзейснелі казачнае падарожжа па балотных абшарах, наведалі хатку баброў, высветлелі, чаму ласі скідаюць рогі і ці можа выдра працаваць карэспандэнткай. Акрамя гэтага вучні даведаліся як правільна прыгатаваць ягадны кісель, грыбную поліўку і скібку.

Для дзяцей таксама была падрыхтавана кніжная выстава з кнігамі Алены Масла, дзе можна было пазнаёміцца з такімі яе казкамі як “Таямніца закінутай хаты”, “Вандроўка з божымі кароўкамі”, “Пацучок Фэлік падарожнічае”, “Мяне завуць Лахнэска” і іншымі.

Дзеці з захапленнем гулялі і выконвалі заданні падчас гульні.


20 красавіка ў сельскай бібліятэцы №32 в. Мётча да юбілея
беларускай пісьменніцы-казачніцы Алены Масла прайшла літаратурная гадзіна “Па творчасці знакамітай казачніцы Алены Масла”.
Бібліятэкар Лесун Наталля пазнаёміла  вучняў ДУА “Мётченскага ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа Барысаўскага района” з творчасцю і кнігамі беларускай пісьменніцы-казачніцы.
Дзеці разам з бібліятэкарам прачаталі казку “Мяне завуць Лахнэска”. Па сюжэце гэта гісторыя пра сяброўства апалоніка Апалона і дыназаўра Лахнэскі.
У кожнага з персанажаў казкі ёсць запаветная мара: Апалон марыць стаць вялікай і моцнай жабай, Лахнэска – прынцэсай. У іх свае ўяўленні аб прыгажосці. Пры гэтым яны сумняваюцца ў сабе. Але ўбачыўшы сябар у сябру лепшае, яны змаглі адшукаць прыгожае і ў сабе. Кніга паказала ўдзельнікам, што кожны можа быць прынцэсай ці рыцарам, навучыла цаніць разнастайнасць свету і сапраўднае шчырае сяброўства.

2022-04-21