Sidebar

18
Пт, Кра

Любі, шануй, ведай роднае слова!

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

Радкі верша Пімена Панчанкі “Родная мова” сталі эпіграфам да мерапрыемства, прысвечанага да міжнароднага Дня роднай мовы – “Любі, шануй, ведай роднае слова!”.

Кажуць, мова мая аджывае
Век свой ціхі: ёй знікнуць пара.
Для мяне ж яна вечна жывая,
Як раса, як сляза, як зара…
П. Панчанка

Гульня-віктарына ладзілася з вучнямі 3 класа  ДУА “Хаўхоліцкі вучэбна педагагаічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Барысаўскага раёна”. Дзеці прыгадвалі прадметы, называлі іх па-беларуску, перакладывалі словазлучэнні, сказы, тлумачылі сэнс фразеалагізмаў, прыказак, чыталі вершы.  Мілагучна гучала родная беларуская мова.
Падрыхтавала Шакавец Таццяна

2022-02-18