Чытанкі-маляванкі

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

Цудоўная пагода ў нядзелю спрыяла добраму настрою чальцоў сямейнага клубу “Чытаючыя фантазёры”, якія зайшлі ў гарадскую бібліятэку №4 сямейнага чытання, каб не толькі адпачыць ад зімовых забаў, але і карысна вабіць час.

Амаль усе пасяджэнні клуба ў 2022 годдзе будуць прысвечаны знаёмству з казкамі і апавяданнямі сучасных беларускіх пісьменнікаў. А пачалі мы з кнігі Наталлі Ігнаценка “Казачныя падарожжы з прыгодамі”, тым больш, што гэта кніга ў бібліятэцы ёсць і на рускай, і на роднай мове, тым прасцей было маленькім чытачам зразумець сэнс прачытанага дарослымі. Дзеткі ўважліва слухалі цікавую, вельмі дынамічную казку і атрымалі заданне дадому: намаляваць малюнак па казке. Спадзяемся, што у дзяўчынак усё атрымаецца, бо яны таксама любяць вясёлыя зімовыя прыгоды.
тэкст Мажарава В.В.

2022-02-01