«Юбіляры – 2022. В. Гігевіч, Л. Рашкоўскі, Г. Васюкова»

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

30 студзеня ў гарадской бібліятэцы № 2 прашлі інфахвілінкі каля кніжнай выстаўкі «Пісьменнікі, які нарадзіліся на Барысаўшчыне» да юбілеяў В. Гігевіч, Л. Рашкоўскага, Г. Васюковай. Гігевіч Васіль (1947, в. Жыцькава Барысаўскага раёна), пісьменнік, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння.

Аўтар празаічных кніг : «Спелыя яблыкі», «Калі ласка , скажы…» , «Жыціва», «Марсіянскае падарожжа» і інш. Рашкоўскі Леанід (1937, г. Барысаў – 1994), паэт, аўтар шэрага зборнікаў вершаў – 85 гадоў з дня нараджэння. Аўтар зборнікаў вершаў «Пускай не умирают звёзды», «Ливень», «Преодоление», «Откровение», а таксама некалькіх зборнікаў для дзяцей. Васюкова Галіна (1927, г. Барысаў – 2004), пісьменніца, аўтар шэрага зборнікаў апавяданняў і аповесцей для дзяцей – 95 гадоў з дня нараджэння. Найбольш вядомыя творы для дзяцей: аповесць «Залатыя росы», зборнік вершаў «Куклаград», аповесць-успамін «Гори, гори, моя звезда». Барысаўшчына – крыніца творчага натхнення і ўзлёту многіх пісьменнікаў.
Тэкст О. Новік

2022-01-31