На Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале абнародаваны праект змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь для ўсенароднага абмеркавання.
Каардынацыя работ па зборы і абагульненні водгукаў грамадзян па праекце змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, вынесеным для ўсенароднага абмеркавання, праводзіцца Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі.
Меркаванні грамадзян па праекце змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, а таксама магчымыя прапановы накіроўваюцца ў Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі: па электроннай пошце Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.; шляхам запаўнення электроннай формы, якая знаходзіцца на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале па адрасе https://sbor.pravo.by;
у пісьмовым выглядзе па адрасе: 220030, г. Мінск, вул. Берсана, 1а, НЦПІ, з паметкай "Канстытуцыя".
Спампаваць праект змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь
Крыніца: Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь