Зімовыя канікулы працягваюцца і дзеці свой вольны час праводзяць у бібліятэцы цікава і з карысцю.
6 студзеня, у сельскай бібліятэцы № 19 сямейнага чытання в.Забашавічы прайшло падарожжа па беларускіх народных казках “Казка нас добраму навучыць!”. У пачатку мерапрыемства, дзеці даведаліся, чаму казкі называюцца “народнымі”, а потым прайшлі наступныя туры: “Чытай народныя казкі і станеш разумнейшы”, “У якой казцы гэта адбывалася?”, “Пазнай казку па ўрыўку”, “Пазнай казку па рэчах”, “Назву казкі нагадай”, “Адгадай, які казачны герой так гаварыў”. Пазнаёмілісь, якія беларускія народныя казкі ёсць у бібліятэцы і выказалі жаданне, каб прачытаць іх яшчэ раз. На прыканцы мерапрыемства ўсе атрымалі салодкія прызы.
2022-01-10