Сёння ў бібліятэцы 43 в. Хаўхоліца адбылася відыёвыстава-агляд “Незабыўны Максім Багдановіч”, прысвечаная 130-годдзю з дня нараджэння бліскучага беларускагаьпаэта, празаіка, перакладчыка і публіцыста Максіма Багдановіча.
Мерапрыемства ладзілася з вучнямі 7 класа ДУА “Хаўхоліцкі вучэбна педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Барысаўскага раёна”. Дзеці пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам паэта. На агляд былі прадстаўлены кніжныя выданні М. Багдановіча, а таксама літаратура аб ім.Усе кнігі, прадстаўленыя на выставе, знаходзяцца ў фондзе бібліятэкі.
Класік беларускай літаратуры, ён пражыў кароткае жыццё (усяго 25 гадоў), але за гэты час паспеў зрабіць для беларускай літаратуры так многа, як ніхто іншы. Ён пакінуў пасля сябе багатую творчую спадчыну. Яго паэзія, праўдзівая і гуманная, тоіць у сабе вялікае багацце думак і пачуццяў. Блізкі і дарагі нам яго запавет:
Жыві і цэльнасці шукай
Аб шыраце духоўнай дбай.
Падрыхтавала Шакавец Таццяна
2021-12-08