1 снежня ў гарадской бібліятэцы № 2 прашлі інфахвілінкі каля кніжнай выстаўкі «Зорка Максіма» да юбілея Максіма Багдановіча – 130 гадоў з дня нараджэння.
Максім Багдановіч – гонар і слава беларускай літаратуры, адзін з самых вядомых і любімых паэтаў. Творчасць славутага майстра – гэта свет прыгажосці, гармоніі, асэнсавання жыцця. Ён вядомы як паэт-наватар, празаік, цудоўны перакладчык, тонкі і ўдумлівы крытык, глыбокі гісторык і тэарэтык літаратуры, публіцыст.
Тэкст О. Новік
2021-12-01