Sidebar

19
Пт, Кра

Цёплая восень для Лагоднага ваўка

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

Семага лістапада адбылася восьмая сустрэча у рамках партнёрскага праекту “Чытай-Валяй”, які бібліятэка рэалізуе сумесна з студыяй лямцу vremytepla.  

На гэты раз удзельнікі праекту знаёміліся з творчасцю беларускай казачніцы Алены Масла і пад кіраўніцтвам майстра па лямцу Святланы Міхалевіч валялі добрага ваўка з казкі «Лагодны воўк». Сказка размешчана ў адным з першых зборінікаў аўтара “Таямніца закінутай хаты”, які ўбачыў свет яшчэ ў 2005 годзе. Прыкметна тое, што многія мудрыя і філасофскіе казкі з гэтага зборінка ўключаны ў школьную праграму для вучняў сярэдніх і старэйшых класаў. Каб зацікавіць дзяцей гісторыяй пра галоднага ваўка, які ў душы заўсёды заставаўся добрым і лагодным, для прагляду быў прапанаваны відэаролік з запісам казкі на канале «Казкі на канапе». Назіраючы за рэакцыяй удзельнікаў майстар-класа было прыкметна, што казачная гісторыя іх зацікавіла, яны  натхніліся праглядам і працэс валяння прайшоў актыўна і нават весела! Атрымаліся неардынарныя фігуркі ваўкоў і, здавалася, што сам шэры лямец, сагрэты рукамі дзяцей,  хацеў, як мага хутчэй увасобіцца ў казачную істоту героя. Напрыканцы сустрэчы на сувязь з дзецьмі выйшла аўтар, Алена Масла, якая пазнаёміла іх са сваёй, дамашняй, лямцавай цацкай, Ваўком, і вельмі ўзрадавалася таму, што цяпер у Лагоднага ваўка з’явіліся сябры ў Барысаўскай бібліятэцы.
Тэкст Л. Захарэвіч