«Адважны рыцар Квых»

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

19 верасня адбылася чарговая сустрэча юных валяльшчыц з лямцу, удзельніц праекту «Чытай-Валяй», ва ўтульным памяшканні дзіцячага цэнтра адукацыі і вольнага часу «РастОК» нашай бібліятэкі.

Нягледзячы на халоднае даждлівае надвор’е, прыйшлі ўсе, што сведчыць аб тым, што дзецям і падлеткам падабаецца праект і тое, што мы робім разам з майстрам лямцу, кіраўніком студыі «Час цяпла» Святланай Міхалевіч. Пачалася сустрэча са знаёмства з творчасцю беларускай пісьменніцы Наталлі Бучынскай. Выкарыстоўваючы прэзентацыю, бібліятэкар дзіцячага аддзелу Ганна Маскалёва, распавяла прысутным пра тое, якія кнігі стварыла маладая пісьменніца, зачытала ўрыўкі з казкі «Прынцэса Алівія і жабіны вочкі», а потым дзеці дапамаглі гераіні твора, дзяўчынцы Зосьцы пераўтварыцца ў прынцэсу Алівію, выконваючы розныя заданні. Пасля знаёмства з іншымі героямі кнігі: Феяй Ква, Квакацыяй і іншымі жабянятамі, усё ж такі вырашылі, што будзем валяць годнага рыцара Квыха, бо менавіта дзякуючы яму, Алівія-Зоська змагла вярнуцца ў сваё будзённае жыццё і зразумела, што любоў і згода ў сям’і, дзе мама, тата, два яе браты заўсёды гатовы клапаціцца адзін аб адным, нашмат важней жадання быць капрызнай прынцэсай. Десяць жабянят, непадобных адзін на аднаго, убачылі свет праз паўтары гадзіны сустрэчы. Сапраўдным сюрпрызам стаў для дзяцей прагляд невялікага відэасюжэту, які запісала для удзельнікаў Наталля Бучынская. Як і заўсёды, сустрэча завяршылася духмянай гарбатай з варэннем з трускалак.


2021-09-22