«Матылёк – сімвал душы” - час дабрыні ў духоўна-асветніцкім цэнтры бібліятэкі

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

Што можа быць агульнага паміж Прынцэсай саду - дзяўчынкай Дашай, якая ездзіць у інвалідным вазку і вусенем Чорныя рожкі, што жыве ў садзе?

Менавіта над гэтым пытаннем разважалі 14 чэрвеня выхаванцы прышкольных лагераў адпачынку ДУА “Сярэдняя школа №3 г.Барысава і ДУА “Гімназія №3г.Барысава” пад час правядзення гадзіны дабрыні па аповесці-казцы беларускай пісьменніцы Тамары Бунта “Сад з матылькамі”. Кніга надзённая, бо тэма дзяцей з інклюзіяй актуальна, як ніколі, у наш вірлівы і жорсткі час. Матылёк - сімвал душы, якая стала на шлях самаўдасканалення і цярпліва, мэтанакіравана ўздымаецца па эвалюцыйных прыступках: ад аднаго чалавечага ўвасаблення да іншага: ў выніку метамарфоза, з агіднага вусеня і непрывабнай кукалкі пераўтвараецца ў чароўнага матылька. Так і ў дзяўчынкі Дашы ёсць адно жаданне - адзінае, даўнішняе, запаветнае… Яна марыць стаць такой як і яе аднакласнікі: бегаць, удзельнічаць у спартыўных спаборніцтвах, мець сяброў, наведваць школу і слухаць настаўніцу на уроках. Аўтар кнігі вельмі тонка праводзіць у аповесці паралель паміж светам насякомых і светам людзей, аналізуе адносіны і ў прыродзе, ў грамадстве да тых, хто чымсьці адрозніваецца ад тых, хто навокал. Радуе, што дзеці засталіся пад эмацыйным уражанннем ад пачутага і ўбачанага, актыўна ўдзельнічалі ў размове і стварылі напрыканцы мерапрыемства плакат-інсталяцыю сада з матылькамі, якіх размалявалі самі. А яшчэ “пераўтварыліся” на некаторы час ў матылькоў і патанчылі пад цудоўную мелодыю “Вальс матылькоў”. Завяршылася сустрэча знаёмствам з энцыклапедычнымі выданнямі аб жыцці насякомых, якія прадставіла ўвазе выхаванцаў прышкольных лагераў адпачынку галоўны бібліятэкар духоўна-асветніцкага цэнтра В.П.Лыскавец.

Тэкст саставіла Л.Захарэвіч

2021-06-15