Пачытаем, адпачнём, лета з казкай правядзём!

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

Эстафету акцыі «Пакліч у госці казку» прыняла сельская бібліятэка №32 в. Мётча.

Першае мерапрыемства акцыі называлася «Пачытаем, адпачнём, лета з казкай правядзём!» Актыўныя чытачы бібліятэкі Безручонак Мілана, Безручонак Каця, Кудзін Ілля, Шаціла Аліна і Гесць Даша выказалаі жаданне выступіць у ролі чытальнікаў твораў А Карлюкевіча «Прыгоды Шубуршуна» і К. Жука» Як мядзведзь пчаляром стаў». Выхаванцы прышкольнага лагеру адпачынку «Радуга» ДУА «Мётчанскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Барысаўскага раёна» з задавальненнем слухалі чытальнікаў, якія распавядалі пра дзіўную істоту Шубуршуна і ахвотна дапаўнялі гісторыю аб тым, як мядзведзь пчаляром стаў, сваімі назіраннямі за паводзінамі пчол у вясенне-летні час. Напрыканцы мерапрыемства дзеці атрымалі хатняе заданне ад бібліятэкара: намаляваць Шубуршуна і Мядзведзя з пчоламі і падчас новай сустрэчы ў бібліятэцы зладзіць фотавернісаж са сваімі малюнкамі.


2021-06-14