«Пакліч у госці казку»

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

12 чэрвеня, сельская бібліятэка № 38 в. Аздзяцічы прыняла ўдзел у акцыі летняга чытання «Пакліч у госці казку».

Для дзяцей ДУА «Аздзяціцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа Барысаўскага раёна» прайшлі гучныя чытанні па казцы Алены Масла «Пацучок Фэлік падарожнічае». У якой рабята пазнаеміліся з галоўным героем казкі- пацучком Фэлікам, няўрымслівым і летуценным жыхаром гарадскіх сутарэнняў. Яму ўсе адно, што думаюць пра яго людзі і што многія яго нават баяцца. Ен задумаў пазнаеміцца са светам, які нашмат большы, чым яго родныя сутарэнні, і стрымаць адважнага падарожніка не могуць ніякія перасцярогі.
Таксама прашлі гучныя чытанні па казцы Уладзіміра Караткевіча «Чортаў скарб». У якой дзеці пазнаеміліся з чортам, які жыў у хате селяніна па імені Янка. Чорт робіў усякія злачынныя паступкі, пакуль яго не справадзілі з хаты, дзе ен забыў свой казан з золатам. І на гэты чортаў скарб паставіў Янка сабе і ўсяму наваколлю новыя хаты, свірны і новыя стайні.


2021-06-14