25
Сб, Сак

«Па ваколiцах сваёй вёскi»

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

У кожнага чалавека ёсць свая «малая Радзіма» - месца, дзе ён нарадзіўся і вырас: яго дом, яго край, яго пасёлак. Для нас такой «малой Радзімай» з'яўляецца наша вёска Лошніца. 21 мая 2021 г. у сельскай бібліятэцы №30 вескі Лошніца прайшло мерапрыемства – час краеведа «Па ваколiцах сваёй вёскi».

Мерапрыемства пачалося з аповеду пра тое, што ёсць такое паняцце «Малая Радзіма». З гэтым імем чалавек непарыўна звязаны усё сваё жыццё, дзе нарадзіўся і вырас. Гэта вобласць, раён, сяло, вуліца, дом - маленькі кавалачак нашай велізарнай краіны. Дзеці даведаліся, а хто ведаў, яшчэ раз успомнілі гісторыю вёскі. Пазнаёміліся з згадкамі пра вёску ў краязнаўчай літаратуры і іншых друкаваных крыніцах, з вялікай цікавасцю паглядзелі «Летапіс вескі Лошніца».


2021-05-24