Заяўленая выстава сямейных рэліквій “Я памятаю дзе мае вытокі” да дня Сям’і не адбылася ў тым фармаце, як меркавалася. Выстава не складалася па прычыне вельмі розных і па фармату, і па асэнсаванні тэмы удзельнікамі сямейнага клуба “Чытаючыя фантазёры”, і немагчымасці амаль на кароткі час растацца з дарагімі сэрцу рэчамі. Але адначасова мерапрыемства адбылося! Сям’я Басацкіх падзялілася ўспамінамі пра свайго дзядулю і прадзядулю, які свой лёс прысвяціў абароне Радзімы. Унучка і праўнукі ганарацца дзедам і пяшчотна зберагаюць яго медалі! Юныя прадстаўнікі сям’і Безуненка прыйшлі да нас з рушніком, на якім вышыты словы “хлеб” і “соль” – іх маладая сям’я ганарыцца сваёю гасціннасцю! Нам таксама пашанцавала – хлеба не было, але салодкія падарункі нам спадабаліся. Вялікая сям’я Задруцкіх-Кудрэвічаў падзяліліся сваім меркаваннем наконт сямейных каштоўнасцей – гэта кнігі, чытанне і наведванне бібліятэкі! Нам вельмі спадабаўся такі падыход!
Тэкст Мажарава В.В.
2021-05-18