Sidebar

13
Нд , Вер

"На глыбіні карэнняў"

Expired
Typography
  • Smaller Small Medium Big Bigger
  • Default Helvetica Segoe Georgia Times

На абанеменце гарадской бібліятэкі № 6 арганізавана кніжная выстава “На глыбіні карэнняў” да 60-годдзя з дня нараджэння Алены Брава – пісьменніцы без якой цяжка ўявіць сёняшнюю беларускую літаратуру.

Пусть горькая вода мои воспоминанья –

Я чашу осушу, ни капли не пролив.

Что счастье? Пустота, И полнота -  страданье.

Живу, пока болит…

                                          А. Браво.

Нарадзілася Алена Валерьеўна ў 1966 годзе ў г.Барысаў Мінскай вобласці. Скончыла факультэт журналістыкі Белдзяржуніверсітэта. Лаўрэат міжнародных літаратурных прэмій. Аўтарка кніг прозы “Каменданскі час для ластавак” (2004), “Рай даўно перанаселены” (2012), “Дараванне” (2013), “Садомская яблыня” (2018). А. Брава цікавяць псіхалагічныя і філасофскія аспекты асобы чалавека ўзятага на злом. Яе героі ўвесь час аказваюцца ў лёсавызначальных сітуацыях. Яны пакутуюць ад фальшу і недасканаласці сучаснага жыцця, імкнуцца да адпаведных каштоўнасцей – Любові і Свабоды. Аўтар лічыць сваім абавязкам расказваць менавіта праўду, хоць пры гэтым часта даводзіцца рабіць тыповыя ілюзіі. Увогуле, на погляд аўтара, адлюстраванне таго, “ як не трэба жыць і не трэба любіць”, партрэт антыгероя здольныя выхоўваць лепш, чым самая правільная рыторыка.

Старажытнагрэчаскае слова “а-летэйя” (ісціна) значыць “адсутнасць забыцця”.

Страціўшы гістарычную памяць, непазбежна губляеш ісціну. Гераіня “Даравання” Ларыса, прыехаўшы ў Германію з Беларусі, не верыць сваім вачам: у часопісе, які выдаюць былыя аўтахтоны СССР, у рубрыцы “9 мая ў сусветнай гісторыі” нават згадка пра май 1945-га адсутнічае! У выніку былы салдат вермахта Ганс, які страціў розум, захварэўшы на хваробу Альцгеймера, парадаксальным чынам аказваецца адзіным, акрамя Ларысы, носьбітам гістарычнай памяці. Пачуццё, якое запалілася, заіскрылася між юным салдатам вермахта Гансам і беларускай дзяўчынай Зосяй за два крокі да смерці, настолькі светлае і чыстае наколькі і безнадзейное. Цяжка не плакаць над лёсам Зоі, не суперажываць Гансу, калі ён, будучы ўжо цяжка хворым, старым, шукае забойцу каханай.

Бездакорнае пачуццё мовы і  стылю, багацце літаратурных ілюзій дазваляюць пісьменніцы ствараць аповесці і расказы, здольныя задаволіць самы далікатны густ. А абвостраннае пачуццё справядлівасці і не прытупляючае адчуванне болю  ставіць тэксты А. Брава ў адзін рад з лепшымі ўзорамі айчыннай прозы. На выставе прадстаўлены матэрыялы аб творчай дзейнасці аўтара. Выстава будзе дзейнічаць да 14 верасня.

Падрыхтавала Алена Цыбулька

2026-08-19