У сельскай бібліятэцы №43 в. Хаўхоліца адбылося свята, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы «Таямніцы беларускай мовы». У мерапрыемстве прынялі ўдзел вучні 3 і 4 класаў Хаўхоліцкай сярэдняй школы.
Кажуць, мова мая аджывае
Век свой ціхі: ёй знікнуць пара.
Для мяне ж яна вечна жывая,
Як раса, як сляза, як зара.
П. Панчанка
Аб ролі мовы ў жыцці кожнага чалавека, грамадства, народа паведаміла бібліятэкар Шакавец Т.Э. Быў падрыхтаваны адкрыты агляд літаратуры “Беларуская мова – нацыянальны скарб беларусаў”. Прайшла гульня-віктарына “Беларуская мова – узорная вязь”. Дзеці адказвалі на пытанні віктарыны, перакладалі сказы, тлумачылі фразеалагізмы, прыказкі, адгадвалі загадкі, чыталі вершы на роднай мове.
Падрыхтавала Таццяна Шакавец
2024-02-20