- Гісторыя нашай бібліятэкі пачалася пасля Вялікай Айчыннай вайны ў 1947 годзе. Знаходзілася яна ў весцы Лошніца і мела назву раённая бібліятэка. Загадчыкам спачатку быў Кавалёў Канстанцін Аляксандравіч. - У 1949 годзе раённая бібліятэка была пераведзена ў г. Барысаў і знаходзілася на вул.Дзяржынскага. Памяшканне было невялікім, 20 м2, складалася з аднаго пакою. Меўся хатні абанемент і перасовачны фонд. Абслугоўвалася толькі дарослае насельніцтва. - Новае памяшканне раённая бібліятэка атрымала ў 1958 годзе па вуліцы Ш-га Інтэрнацыянала, 24, дзе бібліятэка знаходзіцца і да цяперашняга часу. - У 1979 годзе ў сувязі з цэнтралізацыяй бібліятэк раёна бібліятэка набыла статут цэнтральнай раённай. Яна стала адміністрацыйным і метадычным цэнтрам для 53–х сельскіх бібліятэк. - Дырэктарам раённай цэнтралізаваннай бібліятэчнай сістэмы была назначана Капылова Святлана Пятроўна. - З 1986 да 2007 года нязменным дырэктарам раённай цэнтралізаваннай бібліятэчнай сістэмы была Цыбулька Алена Міхайлаўна. - 8 лютага 1962 года была адчынена раённая дзіцячая бібліятэка на вуліцы Гогаля, 23. Плошча памяшкання 40 м2. Загадчыцай была Казюціна Ганна Іванаўна. - У 1972 годзе дзяцячая бібліятэка пераведзена на вул. Ш-га Інтэрнацыянала, 24. - Дзіцячай бібліятэкай з 1994 да 2007 года загадвала Хацкевіч Наталля Уладзіміраўна. Бібліятэка з’яўлялася метадычным цэнтрам па рабоце з дзецьмі для сельскіх і школьных бібліятэк. - У студзені 2007 года ў сувязі з аб’яднаннем горада і раёна Барысаўская цэнтральная раённая бібліятэка пераўтворана ў гарадскую бібліятэку №6. Да лістапада 2009 года загадчыца – Хацкевіч Наталля Уладзіміраўна. - Сёння бібліятэкай кіруе Цыбулька Алена Міхайлаўна.
Гарадская бібліятэка №6 мае: - хатні абанемент;
- чытальную залу;
- дзіцячы аддзел.
Пры бібліятэцы з 2004 года працуе клуб “БРІЗ” ( Бодрасць. Радасць і Здароўе). Членам клуба можа стаць любы, хто жадае расшырыць кола зносін, атрымаць зарад энергіі і хоча знайсці дарогу да здароўя. Клуб садзейнічае імкненню ўдзельнікаў да здаровага ладу жыцця, абагачае этыку міжасабовых адносін, падтрымлівае станоўчы эмацыянальна-псіхалагічны зарад бодрасці і энергіі.
Праекты: “Сэрцам роднага слова краніся”, мэта – выхоўваць любоў да роднай мовы і літаратуры, аб’яднаць вакол сябе ўсіх, хто захапляецца беларускамоўнай літаратурай, гісторыяй і свядома жыве ў беларускай прасторы (2011-2012 год).
Цыклы мерапрыемстваў: “Адкуль наш род” (2011-2012 год) “Маіх радкоў няма без Беларусі” (2011-2012 год) “Слаўныя імёны зямлі Барысаўскай” (2011-2012 год) “Мой дом, мой народ, мая зямля” (2011-2012 год) “Кожны з нас прыпасае Радзімы кусочак” (сустрэча з мясцовымі паэтамі) (2011-2012 год)
Фонд бібліятэчных дакументаў складае звыш 58 тыс. адзінак. Сярэдняя колькасць наведванняў у год 25 тыс.
Платныя паслугі: 1. выдача кніг з камерцыйнага фонду, 2. ксеракапіраванне, 3. сканіраванне і інш. (усяго 30 паслуг).
Наш адрас: 222120, г. Барысаў, Мінская вобл., вул. 3-га Інтэрнацыянала, 24. Тэлефон:
Загадчыца, абанемент – (80177) 72-27-34
Дзіцячы аддзел – (80177) 72-26-20
E-mail:: borlib-6 @ tut.by
E-mail:
Этот e-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен Javascript
Мы працуем: Панядзелак-пятніца: з 9-00 да 18-00 Субота: з 9-00 да 17-00 Выхадны - нядзеля