Sidebar

09
Вс, авг

Новыя паступленні перыядычных выданняў

ШРИФТ
  • Минимальный Мелкий Средний Большой Максимальный
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

Краязнаўчы цэнтр прапануе новыя выпускі часопісаў «Маладосць» і «Нёман».

«У кожнага творчага чалавека мусіць быць камертон гармоніі, паводле якога настройваецца падсвядомасць» (Галіна Багданава).
Давайце настройваць свой літаратурны густ разам з добрымі часопісамі.

«Маладосць»:

***
На вуліцы чэрвень – расхрыстаны, босы.
У доме насупраць злуецца гітара.
Ляжу, падпіраю нагамі нябёсы,
Шукаю на карце сузор’е Цэнтаўра.
Спакой. Ці яго мне ў жыцці не хапала?
Пад зоркамі танчаць фламенка гады.
Зямлю патаптала
Я досыць нямала.
А як бы пакінуць на небе сляды?
                                        Алена Беланожка

«Мае спакойныя хвалі пераліваюцца на сонцы залатым колерам і падымаюцца. Я адчуваю востры вецер, які даходзіць да дна, а мае цудоўныя рыбкі вырастаюць і ператвараюцца ў крыважэрных акул. Яны плаваюць, як быццам нешта адшукваючы, яны не могуць супакоіцца, паглынутыя смагай» (Іван Равяка «Пераўвасабленне»).

«Урач Бэн вызначыў сапраўдны пісьменніцкі талент як паталогію (зразумела, што ў яго дэкадэнцкім атачэнні гэтае слова было пазбаўлена негатыўных канатацый), божую іскру звар’яцелых адзіночак, творчых пустэльнікаў, якія хаваюцца ад людзей сярод раскіданых па лістах паперы камянёў-літар.
Ці можна ў такім жа кантэксце разглядаць творчы шлях Кузьмы Чорнага? Падаецца, што так» (Кірыл Мяцеліца «Сурвэткі і саваны. Памяці Кузьмы Чорнага»).

«Нёман»:

***
В комнате не пишутся стихи,
Пишутся у ветра на коленях.
На сухих берёзовых поленьях
Чёртиками пляшут огоньки.
Мне пока ещё немного лет,
И не раскрутилась жизни лента.
Спят друзья в палатках из брезента
После песен, пива и котлет.
И не зная, хороши они, плохи,
С лесом добрым в унисон дыша,
Без бумаги и карандаша,
Сочиняю я неровные стихи.
                                Роман Айзенштат

«Перед ними, на противоположной стороне озера, вставала багровая луна в последней четверти. Она разбухала, словно обложенная ватой, деформировавшей идеальную окружность. Ярко-красные огни непрерывно вспыхивали на затенённой части лунного диска. Моментами, одну-две секунды, она вся начинала светиться и тогда походила на тусклое солнце. Элеа и Пайкан молча наблюдали безмолвную гибель мира, организованную человеком.
Даже здесь, ещё не кончится ночь, как…» (Рене Баржавель «Ночь времён», перевод с французского Игоря Найденкова).

«Якуб Колас и Михаил Шолохов по праву стоят в ряду самых известных писателей советской литературы ХХ века. Их произведения получили всенародную любовь и признание, их мастерством восхищаются новые и новые поколения читателей. Якуб Колас оставил белорусской литературе «Новую зямлю», которую называют энциклопедией крестьянской жизни конца ХІХ – начала ХХ века. Он же автор лирической и философской поэмы «Сымон-музыка», а также незавершённой и во многом недооцененной поэмы-романа о событиях Первой мировой войны «На шляхах волі». В последней автор поднимал проблему беженства и ярко показал проявление этого феномена во время войны. Перу Михаила Шолохова при надлежит роман «Поднятая целина», в котором он ярко показал процесс коллективизации, роман-эпопея «Тихий Дон», в котором автор сумел отразить широкую панораму жизни донского казачества во время Первой мировой и Гражданской войн. Именно за это произведение в 1965 году ему была присуждена Нобелевская премия по литературе. Как в жизненных, так и в творческих судьбах этих писателей много схожего» (Василина Мицкевич «Якуб Колас и Михаил Шолохов: жизненные и творческие параллели»).

Шмат цікавых, інфарматыўных, лірычных, крытычных, разважных твораў вас чакаюць на старонках гэтых часопісаў.