Sidebar

15
Сб, авг

Новы нумар часопіса «Наша гісторыя»

ШРИФТ
  • Минимальный Мелкий Средний Большой Максимальный
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

Увага! Выйшаў новы – шосты – нумар часопіса!

Вялікі князь Гедымін – адзін з тых слаўных уладароў Вялікага Княства Літоўскага, дзейнасць якіх найбольш спрычынілася да таго, што гэтая дзяржава ўвайшла ў гісторыю менавіта такой, якой мы яе ведаем. Менавіта пры Гедыміне пачаўся буйны тэрытарыяльны рост княства, які не спыняўся цэлае стагоддзе. Пры ім ВКЛ атрымала новую сталіцу Вільню, якая заставалася такой на ўсе наступныя стагоддзі. Ён стаў заснавальнікам велікакняжацкай дынастыі, нашчадкі якой валадарылі ў Літве і некаторых іншых краінах рэгіёна да XVI стагоддзя.
…У гэтым нумары гісторык Аляксандр Зімніцкі акурат і піша пра Гедыміна як пра ўмелага дыпламата і дзяржаўнага дзеяча, а таксама расследуе абставіны смерці князя, вакол якіх дагэтуль шмат міфаў і непаразуменняў (ад рэдакцыі).

Гісторык Андрэй Блінец у артыкуле «Клецкая бітва» расказвае пра прыклад хуткага і дружнага дзеяння ў крытычнай сітуацыі – пераломнай перамозе войска ВКЛ над крымскімі татарамі ў 1506 годзе.
Пра ўздым і падзенне наймацнейшых гаспадароў сваёй гістарычнай малой радзімы піша кандыдат гістарычных навук Вячаслаў Насевіч у артыкуле «Уздым Акулічаў і расправа над імі».
Пра некалькі няўдалых спроб стварыць ўзброеныя сілы Беларусі падчас Другой сусветнай вайны піша ваенны гісторык у артыкуле «Як Панцеляймон Панамарэнка задумаў стварыць Беларускую армію».