Sidebar

03
Пт, апр

Новыя паступленні перыядычных выданняў

ШРИФТ
  • Минимальный Мелкий Средний Большой Максимальный
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

Краязнаўчы цэнтр прапануе чытачам новыя нумары часопісаў «Наша гісторыя», «ARCHE-Пачатак».

«Наша гісторыя»

 

Тэма нумара «Ленін і яго рэвалюцыя».
«Рэшткі колішняга культу Леніна, які ў СССР быў усёахопным, мы бачым і сёння на вуліцах ды плошчах нашых гарадоў. Хоць самаго культу ўжо даўно няма. Беларусы, што нарадзіліся і выгадаваліся ў незалежнай краіне, ужо мала што ведаюць пра чалавека, імя якога суправаджала калі не ўсё, то ладную частку жыцця іх бацькоў і дзядоў. У школьным курсе Леніна цяпер узгадваюць мінімальна, а з рэвалюцыі не робяць культу.
Між тым гэта важная частка гісторыі, якую пара пераасэнсаваць. Таму тэмай гэтага нумара стала 150-годдзе з дня нараджэння Леніна. Пра яго ў гэтым нумары «Нашай гісторыі» вельмі цікава пішуць Андрэй Скурко і Анатоль Сідарэвіч» (ад рэдакцыі).
У артыкуле «Заходнебеларуская адысея» Алесь Кіркевіч піша пра пісьменніка Аляксея Карпюка, адзінага, каму ўдалося ўцячы з канцлагера Штутгаф.
Кандыдаты гістарычных навук Сяргей Грунтоў і Зміцер Віцько расказваюць пра старыя могілкі ў вёсцы Трашчычы ў артыкуле «Вечная памяць па-беларуску.
У красавіку гэтага года спаўняецца 80 гадоў растрэлам польскіх ваеннапалонных у Катыні і іншых месцах. У Беларусі Катынскую трагедыю найчасцей разглядаюць выключна ў польскім кантэксце… Пра гэта ў артыкуле «Як сын стваральніка «Фабрыкі літоўскіх вяндлін» з Баранавіч стаў ахвярай Катынскай трагедыі» піша Сяргей Кузняцоў.
Кніга нямецкіх даследчыкаў са Свабоднага ўніверсітэта Берліна Матыяса Дорнфэльта і Энрыка Зэвальда «Адносіны паміж Германіяй і Беларуссю ў 1916–1925 гадах» разглядаецца доктарам гістарычных навук Валянцінам Голубевым і кандыдатам філалагічных навук Лявонам Баршчэўскім у артыкуле «Ці чытаў Вільгельм ІІ тэлеграму Рады БНР?».
Многія лічаць, што тэрмін «гібрыдная вайна» з’явіўся толькі ў ХХІ стагоддзі і яго прыдумала Расія. На самай справе, гэты хітры метад прымяняўся здаўна. Напрыклад, літоўцамі ў выпадку з Клайпедскім краем. Пра гэта піша Андрэй Акушка ў артыкуле «Як Мемель стаў Клайпедай».
Пра гэта і шмат іншага чытайце ў новым нумары часопіса «Наша гісторыя».

«ARCHE-Пачатак»

Нумар раскрывает перыяд гісторыі Беларусі пад акупацыяй.
У артыкуле нямецкага гісторыка Аляксандра Бракеля паводле яго кнігі «Пад чырвонай зоркай і свастыкай: Баранавіччына ў 1939–1944 гг» даследуецца паслядоўная змена двух акупацыйных рэжымаў з 1939 да 1944 гг. на прыкладзе Баранавіцкага рэгіёна, і пры гэтым асноўная ўвага скіравана на пытанне, як насельніцтва ўспрымала гэтыя два рэжымы і як яно рэагавала на іх.
Гісторык Аляксандр Гужалоўскі піша пра тое, «Як чэкісты сфальсіфікавалі справу „Саюза вызвалення Беларусі“». Падчас падрыхтоўчага этапу справы яе будучых фігурантаў у прэсе абвясцілі «правай апазіцыяй» у КП(б)Б. У ліпені 1929 г. былі названыя першыя канкрэтныя прозвішчы яе ўдзельнікаў: Зміцер Жылуновіч, а таксама Алесь Дудар і Міхась Зарэцкі.
На старонках часопіса апублікаваныя паказанні Адама Бабарэкі, дадзеныя следчым АДПУ пасля арышту па справе «Саюзу вызвалення Беларусі».
Літаратуразнаўца Ганна Севярынец піша на надзвычай складаную тэму даносаў і даносчыкаў трыццатых гадоў у артыкуле «Данос. З гісторыі бытавання жанру ў даваенным пісьменніцкім асяроддзі».
Гісторык Зміцер Дрозд у артыкуле «Агенты „распрацоўваюць“ пісьменнікаў: справы „Фашысты“ і „Арганізатары“ скрозь прызму агентурных данясенняў» піша пра 1938 год, калі над найлепшымі беларускімі пісьменнікамі вісела смяротная небяспека.м