Sidebar

14
Пт, авг

Новае паступленне ў агульнай чытальнай зале

ШРИФТ
  • Минимальный Мелкий Средний Большой Максимальный
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

Запрашаем пазнаёміцца з творчасцю выбітных беларускіх мастакоў

Анатоль Александровіч, укладальнікі М. Р. Баразна, А. І. Атраховіч, 2019 г.
Творчасць таленавітага беларускага мастака Анатоля Александровіча ўяўляе сабой адметную з’яву ў беларускай культуры. У сваіх творах Александровіч увасобіў класічныя традыцыі еўрапейскай графікі – змястоўную насычанасць і маштабнасць сюжэтаў, вытанчаную прыгажосць лініі, дынамічнасць штрыха. Разам с тым мастак прыўнёс у айчыннае мастацтва напружаную экспрэсіўнасць вобразна-выяўленчых рашэнняў.

 


Кастусь Качан. Жывапіс, укладальнік К. І. Качан, 2019 г.

Пейзажны жывапіс займае важнае месца ў мастацкай культуры беларусі. Пейзаж – гэта заўседы мастацкі вобраз прыроды. Пейзажы пішуць многія творцы, але далека не ўсіх можна з поўным правам назваць пейзажыстамі. Кастусь Качан валодае адной з найважнейшых для гэтага якасцей – пейзажным мысленнем. Ён любіць прыроду бескарасліва, менавіта яна аказвае вырашальнае ўздзеянне на яго мастацкую свядомасць, на станаўленне да традыцыі, уплывае на стылістыку яго твораў.