Sidebar

14
Пт, авг

Новае паступленне беларускай літаратуры ў дзіцячым аддзеле

ШРИФТ
  • Минимальный Мелкий Средний Большой Максимальный
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

Дзіцячы аддзел цэнтральный біблятэкі прадстаўляе новае паступленне беларускай літаратуры.

 

Масляницына, І.А., Багадзяж, М.К. «Легендарныя героі беларускай гісторый ХI – ХІХ стст.».

Кніга з’яўляецца лагічным працягам іх папярэдняй працы «Беларусь далетапісная» і распавядае пра самых любімых герояў нашага народа. Іх жыццяпісы апаэтызаваны і насычаны легендамі, што стварылі ўдзячныя нашчадкі. Іншы раз менавіта гэтыя легенды становяцца сапраўдным пунктам для ўяўлення маладых беларусаў пра беларускую гісторыю. Рэальныя падрабязныя біяграфіі, новыя, раней невядомыя факты, новыя ракурсы вядомых падзей, разгадкі гістарычных таямніц — усё гэта чакае цікаўнага чытача на старонках кнігі. 

     
 

Хадасевіч-Лісавая, К.С. «Ключ ад Вялікай Каштоўнасці».

Гэта не проста кніга, а кніга-квэст для падлеткаў. Вам самім належыць выбраць, адкуль пачаць і куды перамяшчацца. На ўсім шляху неабходна збіраць артэфакты, каб атрымаць узнагароду, якая чакае ў фінале.

 У гэтай кнізе жывуць міфалагічныя персанажы, знаёмыя нам з фальклору. Кажуць, некалі даўно яны існавалі, і нашыя продкі часам бачылі іх на свае вочы! Мінулі стагоддзі, шмат што змянілася на зямлі. Сёння ніхто ўжо не сустрэне русалак, ваўкалакаў, кікімар і вадзянікоў... Дзе яны падзеліся? Пра ўсіх не ведаю, але некалькі з іх перасяліліся ў сучасныя казкі аб далёкім мінулым і набылі новыя рысы характараў, нават крыху змянілі знешнасць.

     
 

«Казкі для сяброў. Сказки для друзей. Contes pour les amis».

Гэта кніга, якая пазнаёміць з літаратурнай творчасцю беларускіх пісьменнікаў, падкажа тэмы для абмеркавання, дапаможа чытачам розных краін асвоіць яшчэ адну вельмі важную мову – мову сяброўства. Спецыяльна для  маленькіх і дарослых кнігалюбаў, якія ведаюць (альбо пакуль яшчэ вывучаюць) рускую, беларускую і французкую мовы, была створана гэта кніга. Кніга можа быць цікавай на ўроках у школе і ў пазакласнай рабоце. Яе можна з захапленнем чытаць усёй сям’ёй дома ці ў дарозе.

     
 

Пустильник-Марчук, Н.Г. «Осторожно злые вампиры».

Невероятные приключения принцессы Диодоры продолжаются. Как принцессе удалось поднять на высоту репутацию злых вампиров, поссориться с призраками Темного Леса (ну, по крайней мере, они очень на неё обиделись) и заставить Бобина Тута уволиться из разбойников можно узнать из этой книги.

     
 

Быкова, С.А. «Мечты сбываются, или Космические приключения Тёмы и SOULарика».

Это сказочно-фантастическая повесть, история о дружбе прикованного к инвалидной коляске двенадцатилетнего мальчика Тимофея и его друга - лунного зайчика SOULарика. Путешествуя по Космосу, друзья узнают много нового, в том числе и о том, что можно жить без войн и насилия, учатся любви ко всему живому, дружбе и взаимовыручке. Через необычные ситуации описываемые на страницах повести, автор открывает юному читателю силу мысли и желания, старается воспитать в нем настойчивость в достижении намеченной цели и уверенность в своих силах.

     

Пачынайце чытаць! Запрашаем вас, дарагія чытачы!

2020-05-25