Sidebar

10
Пн, авг

Кніжные навінкі дзіцячага аддзела

ШРИФТ
  • Минимальный Мелкий Средний Большой Максимальный
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

Паважаныя чытачы, у дзіцячым аддзеле цэнтральнай бібліятэкі вас вітаюць цікавыя і самыя добрыя кнігі на роднай мове.

Падрабязней раскажам пра некаторыя з іх:

 

“Дванаццаць месяцаў. Кнігі 1, 2, 3”.

Гэта серыя, што складаецца з дванаццаці кніг, у якія ўвайшлі знакамітыя казкі народаў свету, а таксама лепшыя творы беларускіх і замежных дзіцячых пісьменнікаў. Гэта своеасаблівы казачны каляндар, які можна чытаць цэлы год — штодня па адной незвычайнай гісторыі. Асаблівасць праекта ў тым, што пры яго ажыццяўленні выкарыстаны кніжныя ілюстрацыі, створаныя ў розныя гады лепшымі беларускімі мастакамі. Многія з гэтых малюнкаў складаюць залаты фонд айчыннай кніжнай графікі.  

   

“Хадзі, сонейка, да нас…”.

У прапанаваную кнігу ўключаны калыханкі, забаўлянкі, песні, заклічкі, лічылкі, якія адрасаваны дзецям або бытуюць у дзіцячым асяродку. Даецца пераклад тэкстаў на кітайскую і англійскую мовы. Выданне багата ілюстравана арыгінальнымі малюнкамі жывапісу і графікі, выкананымі мастакамі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Адрасуецца шырокаму колу чытачоў, якія цікавяцца культурай народаў свету.

 

Таксама шмат іншых цікавых кніг беларускіх пісьменнікаў з’явілася на паліцах дзіцячага аддзела. Гэта зборнік аповесцей і апавяданняў “Хто лепшы рыцар”, казка Яраша Малішэўскага і Аксаны Спрынчан “Малочны кактэйль для Вужынага Караля, альбо Калякап’ютарная казка”, зборнік вершаў, апавяданняў і казак “З днем народзінаў, альбо Свята, якое есць у кожнага”, кніга Уладзіміра Мазго “Ваверкі лушчаць зоркі: вершы, казкі”.

Запрашаем Вас, дарагія чытачы!

2020-05-19