Sidebar

29
Вс, март

Дарогай продкаў – дарогай Скарыны

Typography
  • Smaller Small Medium Big Bigger
  • Default Helvetica Segoe Georgia Times

Супрацоўнікі дзіцячага аддзела для сваіх маленькіх чытачоў і кіраўнікоў дзіцячага чытання падрыхтавалі выставу “Дарогай продкаў – дарогай Скарыны”, прысвечаную 530-годдзю з дня нараджэння Францыска Скарыны - выдатнага дзеяча беларускай культуры 16 ст., заснавальніка беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукарства.

Выстава ўключае наступныя раздзелы: “Са слаўнага Полоцка родам”, “Францыск Скарына -  друкар, мысляр і творца” і “Паслядоўнікі Францыска Скарыны”.

Першы раздзел “Са слаўнага Полацка родам” уключае літаратуру аб жыцці і дзейнасці нашага славутага земляка. Талент Францыска Скарыны праяўляўся літаральна ва ўсім: першадрукар, выдавец, перакладчык Бібліі на родную мову, пісьменнік, філосаф-гуманіст.

Другі раздзел “Францыск Скарына – друкар, мысляр і творца” прысвечаны выданням Ф. Скарыны. Дзякуючы нашаму першадрукару ўсходнеславянскай кніга атрымала сучасны выгляд: з тытульным лістом і пранумераванымі старонкамі, са змястоўнай прадмовай і пасляслоўем, з ілюстрацыямі і чырвоным радком.

Трэцці раздзел “Паслядоўнікі Францыска Скарыны” пазнаёміць усіх жадаючых з дзейнасцю Сымона Буднага, які першым звярнуўся да традыцый Скарыны і ў Нясвіжы быў выдадзены “Катэхізіс” - першая на тэрыторыі Беларусі кніга на беларускай мове. З дапамогай кнігі Н.Ю. Бярозкінай “Гісторыя кнігадрукавання Беларусі” (ХVI  - ХХ ст.) нашы чытачы даведаюцца, што паслядоўнікамі Ф. Скарыны былі і Васіль Цяпінскі і Спірыдон Собаль. Вялікую ролю ў кнігадрукаванні адыгралі Брэсцкія і Заблудаўскія друкарні, друкарня Мамонічаў, і таксама брацкія друкарні.

Выстава працуе на другім паверсе, у дзіцячым аддзеле па 30 сакавіка. Запрашаем усіх жадаючых пазнаёміцца з цікавымі кнігамі пра Францыска Скарыну і паглыбіць свае веды па беларускай культуры.

2020-03-09