Sidebar

10
Пн, авг
94 Новых публикаций

Сябар для ўсіх дзяцей

ШРИФТ
  • Минимальный Мелкий Средний Большой Максимальный
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

6 мая 2020 года дзіцячы пісьменнік Уладзімір Ліпскі адзначае свой юбілей – 80-годдзе.

25 красавіка сельская бібліятэка № 19 сямейнага чытання в.Забашавічы падрыхтавала і правяла агляд кніжнай выставы “Сябар для ўсіх дзяцей” у якім прынялі ўдзел вучні 2 класа ДУА “Забашавіцкая сярэдняя школа Барысаўскага раёна”. Дзеці пазнаёміліся з біяграфіяй пісьменніка, даведаліся якія кніжкі і якія творы ён напісаў. Затым прайшло гучнае чытанне. З задавальненнем слухалі апавяданне пісьменніка “Сем цудаў маёй вёскі”. Творы Уладзіміра Ліпскага вучаць любіць нашу Бацькаўшчыну, далучаюць да скарбаў мілагучнай матчынай мовы, адкрываюць дзівосны свет прыроды.
Бібліятэка запрашае чытачоў пазнаёміцца з выставай, якая будзе дзейнічаць да 8 мая.