Sidebar

10
Пн, авг
94 Новых публикаций

Да Міжнароднага дня роднай мовы

ШРИФТ
  • Минимальный Мелкий Средний Большой Максимальный
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

Да Міжнароднага дня роднай мовы 21 лютага ў сельскай бібліятэцы-клубе №34 в. Мсціж для вучняў пачатковых класаў Мстіжскага вучэбна-педагагічнага комплекса дзіцячы сад-сярэдняя школа Барысаўскага раёна прайшла гадзіна роднай мовы “Мая беларуская звонкая мова”. 

Пачалося мерапрыемства з размовы пра гісторыю ўзнікнення Дня роднай мовы. Бібліятэкар Таццяна Данчанка пазнаёміла вучняў з гісторыяй нараджэння беларускай мовы, з людзьмі якія стаялі ў вытокаў беларускага пісьменства. З вялікім задавальненнем дзеці прынялі ўдзел у гульнях-вiктарынах, дзе паказалі добрыя веды ў перакладзе слоў з рускай на беларускую мову, разгадвалі загадкі, спаборнічалі ў конкурсе скорагаворак, успомнілі беларускія песні, прыказкі і прымаўкі, вывучылі дражнілкі і лічылкі. На прыканцы, кожны вучань зразумеў, што трэба любіць і шанаваць родную мову.
У час мерапрыемства гучалі вершы пра любоў да беларускай мовы паэтаў: Г. Бураўкіна, Н. Гілевіча, П. Броўкі, У. Дубоўкі і іншых.

З мэтай папулярызацыі беларускай мовы, а таксама выхавання нацыянальнай самасвядомасці, любові да белрускай мовы, 21 лютага ў сельскай бібліятэцы № 36 в. Навасёлкі прайшла гадзіна ведаў “Сэрцам роднага слова краніся”, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы. Дзеці не толькі чыталі вершы беларускіх паэтаў на роднай мове, але і спрабавалі свае сілы ў вершаскладанні. Цэлы дзень чулася ад вучняў беларукая мова. І няхай яна была не столькі дасканалая як хацелася б, але кожны імкнуўся высказаць свае думкі на роднай мове. Нездарма дэвізам сённяшняга дня былі словы вядомага беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча:

Хто забыў сваіх продкаў – сябе губляе
Хто забыў сваю мову – усё згубіў.

 

«Люблю наш край – старонку гэту,
Дзе я радзілася, расла,
Дзе першы раз пазнала шчасце,
Слязу нядолі праліла».
К. Буйло

У гарадской бібліятэцы №6 была праведзена літаратурная гадзіна «Няхай краса любімае зямлі ў задушэўнай песні адгукнецца» да Дня роднай мовы. Прысутныя пазнаёміліся з паэзіяй Канстанцыі Буйло па-добраму простай, нягучнай і вельмі шчырай. І вось праз многія дзесяцігоддзі, што ўвабралі ў сябе столькі падзей і нечуваных пераўтватварэнняў, мы чытаем сёння творы К. Буйло з хваляваннем і радасцю, з адчуваннем, што слова паэтэсы « Кожнай думкай і мараю кожнай» адданае свайму народу, краіне.
На працягу мерапрыемства прагучалі вершы У. Карызны з многімі папулярнымі песнямі на словы паэта. Яго творы ўзбагачаюць народна-беларускі мелас, выхоўваюць, далучаюць нас да вечных каштоўнасцей жыцця.
Прысутныя пазнаёміліся з творчасцю Я. Янішчыц – адным з самых яркіх і выдатных талентаў нашай нацыянальнай паэзіі.
Да мерапрыемства была арганізавана кніжная выстава «…І захапляцца родным словам».

21 лютага  прайшло  сумеснае  мерапрыемства  Кішчына Слабадской сельскай бібліятэкі №24, Кішчына Слабадского сельского клуба і  ДУА «Кішчына Слабадского ВПК  дзіцячы сад - сярэдняя  школа Барысаўскага  раёна», прысвечанае  Міжнароднаму дню роднай  мовы: літаратурна-музычная кампазіцыя “Не пакідайце ж мовы роднай”…  У час мерапрыемства гучалі вершы і песні на роднай мове, расказвала аб сваёй творчасці і чытала вершы госця – Валасевіч Людміла Іванаўна, была аформлена кніжная выстава “Беларуская  кніга – гэта цікава”.

2020-02-25