Sidebar

31
Вс, мая
200 Новых публикаций

«Любі, шануй і ведай сваё слова»

ШРИФТ
  • Минимальный Мелкий Средний Большой Максимальный
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

20 лютага ў гарадской спеціалізаваннай бібліятэцы №5 прайшла гадзіна роднай мовы “Любі, шануй і ведай сваё слова”, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы.

У час мерапрыемства госці пазнаёміліся з гісторыяй і культурай роднай мовы. “Нам засталася спадчына” – пад такой назвай прайшла гутарка – аповяд аб класіках беларускай літаратуры, зорках беларускага пісьменства з часоў Францыска Скарыны да нашых дзён. Гучалі радкі вершаў народных песняроў Янкі Купалы і Якуба Коласа, Максіма Танка і іншых паэтаў. Родная мова з’яўляецца крыніцай народнай мудрасці, і вучні з задавальненнем удзельнічалі у конкурсе беларускіх прыказак і прымавак “Пераначуеш – больш пачуеш”. Цікава прайшла віктарына па старонках вуснай народнай творчасці “З крыніц адвечнай прыгажосці”. У канцы мерапрымства прайшоў агляд літаратуры каля кніжнай выставы “Родная мова — святыня народа”.

 

2020-02-21

Подпишитесь на нашу бесплатную подписку по электронной почте, чтобы получать уведомления о наличии новой информации.